BE RU EN

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на заўтра

  • 29.07.2017, 16:37

Заўтра ноччу ва ўсходніх раёнах пройдуць дажджы.

Да 28 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 30 ліпеня, паведамілі БелТА ў цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ва ўсходніх раёнах пройдуць дажджы. Удзень пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, сярэдні, ноччу ў асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10–16 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 21–26, па паўднёвым захадзе – да 28 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны