Літоўскае ўзмор'е перапоўненае: такіх коштаў у гэтым сезоне яшчэ не было
- 29.07.2017, 13:30
У Клайпедзе праходзіць Свята мора, якое прымусіла прадпрымальнікаў закасаць рукавы.
У гатэлях занятасць практычна стоадсоткавая, запэўнівае ru.delfi.lt дырэктарка клайпедскага Цэнтра турызму і інфармацыі Рамена Савіцкене.
Са слоў Савіцкене, ахвочыя прыбыць на Свята мора рыхтуюцца да мерапрыемства далёка не ў апошні момант: амаль усё было распрададзенае яшчэ некалькі тыдняў таму.
«Вядома, можа быць, нехта адмовіцца, хтосьці не прыедзе з нейкай прычыны, але ў прынцыпе ўсё занята», - кажа Савіцкене.
Са слоў суразмоўніцы, ахвочыя знайсці вольныя месцы ў гатэлях могуць пашукаць нешта не толькі ў самой Клайпедзе, але і ў Смільціне або Паланзе. Яна кажа, што летась упершыню заўважыла, што падчас свята мора растуць кошты і на пражыванне ў хостэле.
«І ў гэтым годзе цэны трохі выраслі, сітуацыя засталася такой жа, як і летась. Праўда, кошты не былі паднятыя настолькі, каб людзі адмовіліся ад пражывання. Як і ва ўсім свеце, так і ў нас падчас вялікіх святаў кошты вышэйшыя», - сказала яна.
Працаўнік аднаго з гатэляў Ibis Styles Klaipeda Aurora, які прадставіўся Марусам, таксама кажа, што падчас свята ў Клайпедзе амаль усе гатэлі запоўненыя, месца яго працы - не выключэнне.
Прадстаўнік гатэля сцвярджае, што занятыя амаль усе нумары. Ён таксама сцвярджае, што летам у Клайпедзе буйныя гатэлі пустымі не прастойваюць - тут пасяляюцца групы турыстаў.
«Калі казаць пра адзінкавых кліентаў, тады, так, у гэтыя выхадныя попыт больш заўважны», - кажа прадстаўнік гатэлю, дадаючы, што ў пятніцу прыедуць яшчэ 50 кліентаў.
Такіх коштаў яшчэ не было
Прадстаўнік гатэлю прызнае, што кошты на начлег падчас Свята мора бываюць максімальнымі.
«Калі больш актыўнае мерапрыемства, то ў пачатку кошты бывае больш нізкія. А з ростам попыту растуць, таму што застаецца менш нумароў», - кажа працаўнік гатэлю.
З ягоных слоў, зняць адзін з апошніх двухмесных нумароў у пятніцу ўвечары каштавала бы 96 еўра.
Паводле звестак Booking.com, у пятніцу пасля абеду ў Клайпедзе заставалася 6 гатэляў, у якіх у ноч з пятніцы на суботу можна было зняць пакой на дзень за 50 еўраў і яшчэ 6 гатэляў, у якіх прыйшлося б выкласці ад 100 да 200 еўраў.