BE RU EN

У Маскве прыпынілі руху цягнікоў у беларускім напрамку

  • 29.07.2017, 13:11

Рух быў спынены ў сувязі з адхіленнем апоры кантактнай сеткі.

Расейскае выданне «Ведомости» прыводзіць тлумачэнні прэс-службы «Маскоўскай чыгункі».

«У сувязі з тым, што а 10:49 на перагоне Кунцава-1- Адзінцова нахілілася апора кантактнай сеткі, парушыўшы габарыт першага і другога галоўнага шляху, на гэтым участку беларускага напрамку маскоўскай чыгункі спынены рух цягнікоў», - гаворыцца ў паведамленні.

На месцы вядуцца аварыйна-аднаўленчыя работы. Пра прычыны здарэння пакуль не паведамляецца.

Апошнія навіны