Менск прапусціў самалёт Рагозіна ў адрозненні ад Румыніі ды Вугоршчыны
- 28.07.2017, 18:50
Самалёт з віцэ-прэм'ерам РФ на борце, які накіроўваўся ў Кішынёў, прызямліўся ў Беларусі.
Самалёт авіякампаніі S7 з віцэ-прэм'ерам РФ Дзмітрый Рагозін на борце, які рухаўся ў Кішынёў, прызямліўся ў Менску, паведамляе «Эхо Москвы».
Паветранае судна не прапусцілі ўлады Вугоршчыны ды Румыніі.
Са слоў расейскага чыноўніка, цяпер абмяркоўваюцца дэталі і час дастаўкі пасажыраў самалёта.
Мяркуючы са звестак сэрвісу Flightradar24, які дазваляе адсочваць рух самалётаў у рэальным часе, судна развязнулі ў паветранай прасторы Вугоршчыны паблізу мяжы з Румыніяй, пасля чаго яно накіравалася зваротным маршрутам і зрабіла пасадку ў Беларусі, адзначае «Гордон».
У Малдове чыноўнік расейскага ўрада павінен быў сустрэцца з прэзідэнтам гэтай краіны Ігарам Дадонам.
Складанасці ў пасажырскага рэйса, якім ляцеў Рагозін, паўсталі яшчэ пры вылеце з Масквы. Перад вылетам чыноўнік паведаміў у Facebook, што ўлады Малдовы спрабуюць адмовіць у прыёме самалёта.