BE RU EN

Пяць краін услед за ЕЗ падоўжылі санкцыі супраць Крыму

  • 28.07.2017, 17:15

Санкцыі падтрымалі Албанія, Чарнагорыя, Нарвегія, Грузія і Украіна.

Пяць краін-партнёраў Еўрапейскага Звязу падоўжылі да 23 чэрвеня 2018 года дзеяння ўведзеных абмежаванняў на гандаль і інвестыцыі ў Крым. 19 чэрвеня пастанова аб падаўжэнні накладзеных на Крым санкцый прыняла Рада Еўразвязу.

Цяпер да гэтай пастановы далучыліся Албанія і Чарнагорыя (краіны - кандыдаты на ўваходжанне ў склад ЕЗ), Нарвегія, якая ўваходзіць у склад Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, а таксама Грузія і Украіна.

«Яны запэўнілі нас, што іх нацыянальная палітыка адпавядае раней прынятай пастанове Рады. Еўразвяз прымае да ведама гэтыя абавязацельствы і вітае іх», - адзначаецца ў заяве вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.

Санкцыі, уведзеныя ЕЗ у дачыненні да Крыма, прадугледжваюць забарону на імпарт прадуктаў, вырабленых у Крыме і Севастопалі, забарону для кампаній і грамадзян інвеставаць у прадпрыемствы паўвострава, забарону на турыстычныя паслугі. Таксама забаронены экспарт у Крым тавараў і тэхналогій, якія могуць быць выкарыстаныя ў галінах транспарту, тэлекамунікацый або энэргетыкі.

Апошнія навіны