Як выглядае французскі замак апальнай Гюльнары Карымавай
- 28.07.2017, 17:07
Замак дачкі экс-прэзідэнта Узбекістана - збор артэфактаў.
Ва ўправе барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Генеральнай пракуратуры Узбекістана распавялі, што актывы АЗГ, куды, паводле іх сцвярджэння, уваходзіла Гульнара Карымава, знойдзеныя на тэрыторыі 12 замежных краін - грошы і вілы ў Швэйцарыі, рахункі ў Швэцыі, дамы і рахункі ў Вялікай Брытаніі , у Францыі - кватэры і замак Шато-дэ-Грусэ, а таксама вілы і гэтак далей.
Tut.by сабраў фота і гісторыю французскага замка Гульнара - Château de Groussay.
Шато-дэ-Грусэ - велізарны маёнтак паблізу Парыжа з замкам, асабістым оперным тэатрам, паркам, павільёнамі, стайнямі і г. д.
Як адзначаецца на афіцыйным сайце замка Шато-дэ-Грусэ, ён знаходзіцца ў 50 км ад Парыжа і быў пабудаваны ў 1815 годзе для герцагіні Шаро, дачкі мадам дэ Турзэль (Tourzel), гувернанткі дзяцей караля Людовіка XVI і Марыі-Антуанэты. Замак быў пашыраны ў 1952 г двума крыламі, адно з якіх стала тэатрам. Замак і прылеглы парк былі абвешчаныя гістарычным помнікам у 1993 годзе.
З 1938 года замак належаў калекцыянеру Шарлю дэ Бестэгі. Менавіта Бестэгі запоўніў дом дзіўнымі артэфактамі. У 1999 годзе інтэр’ер дома і некаторыя паркавыя павільёны прадалі з аўкцыёну Sotheby's.
У 1999 годзе Гульнары Карымавай было 27 гадоў, яе бацька быў датуль 9 гадоў кіраўніком Узбекістана. Але ці яна купіла замак, ці яна другая пакупніца - нідзе не ўдакладняецца.