BE RU EN

Румынія не дазволіла самалёту з Рагозіным праляцець у Малдову

  • 28.07.2017, 16:18

Самалёт з віцэ-прэм'ерам Дзмітрыем Рагозіным зробіць пасадку ў Менску.

Улады Румыніі не дазволілі самалёту з віцэ-прэм'ерам РФ Дзмітрыем Рагозіным праляцець у Кішынёў, куды ён накіроўваўся на перамовы з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Пра гэта паведаміў пасол РФ у Малдове Фарыд Мухаметшын, піша «Гордон».

Пасол дадаў, што самалёт з Рагозіным вяртаецца і зробіць пасадку ў Менску.

25 ліпеня Дадон паведаміў, што віцэ-прэм'ер РФ прыляціць у Кішынёў у пятніцу, 28 ліпеня, а ў суботу яны адправяцца ў непрызнаную рэспубліку Прыднястроўе.

Рагозін планаваў прыляцець у Малдову на вайсковым самалёце, каб сустрэцца з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам і прадстаўнікамі Прыднястроўя. Аднак улады краіны забаранілі Рагозіну прылятаць на самалёце ВПС РФ.

У адказ на забарону Рагозін заявіў, што гатовы трапіць у Малдову на верталёце або матацыкле.

Апошнія навіны