BE RU EN

Крым цалкам застаўся без святла

  • 28.07.2017, 15:42

Найбуйнейшыя аб'екты інфраструктуры падключаюцца да рэзервовых крыніц сілкавання.

Анэксаваны Расеяй Крым цалкам застаўся без электрычнасці праз аварыю. Пра гэта паведамляе агенцтва РІА «Новости» са спасылкай на «міністра паліва і энэргетыкі» паўвострава Вадзіма Беліка.

«Адбылося поўнае адключэнне электраэнэргіі ў Крыме. Спрацоўвала супрацьаварыйная аўтаматыка ў Краснадарскім краі. Цяпер ідзе актыўнае аднаўленне чатырох ліній. Працуем над тым, каб максімальна хутка аднавіць энэргазабеспячэнне паўвострава», - сказаў Белік.

Як паведамляе Крыминфо, электрычнасць адключылі прыкладна а 14.00, найбуйнейшыя аб'екты інфраструктуры падключаюцца да рэзервовых крыніц сілкавання.

Нагадаем, 30 снежня 2015 года ў Крым больш не паступала электраэнэргія з мацерыковай Украіны праз пашкоджанні электраапоры ў Херсонскай вобласці. Гэта стала часткай блакады ўкраінскімі актывістамі акупаванай паўвыспы.

Крым забяспечваецца за кошт уласнай генерацыі, генератарных установак з Расеі і па энэргамосту з Кубані.

Апошнія навіны