BE RU EN

Тадэвуш Кандрусевіч: Стасункі з Касцёлам у Беларусі нагадваюць маналог і нават дыктат

  • 28.07.2017, 12:33

Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі раскрытыкаваў палітыку ўладаў у дачыненні да святароў-іншаземцаў.

Кіраўнік Каталіцкага касцёла Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зрабіў заяву пра сённяшнія стасункі Касцёла і дзяржавы.

Між іншым, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў catholic.by забарону служэння замежным святарам на тэрыторыі Беларусі, у сувязі з чым сама сабой напрошваецца выснова аб дыскрымінацыі Касцёла.

- Вы доўгі час служылі ў Маскве і актыўна падарожнічаеце. Ці сутыкаліся вы з такімі праблемамі ў іншых краінах?

- Названых мной вышэй праблем у Расеі я не сустракаў, няма іх і ў еўрапейскіх краінах. Гэта ўсё не садзейнічае добраму іміджу Беларусі за мяжой.

Спадзяюся, што дзяржаўныя ўлады будуць адкрытыя да дыялогу, бо часта стасункі з Касцёлам нагадваюць маналог і нават дыктат.

Нагадаем, што раней арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч раскрытыкаваў наяўнасць аўтазакаў на каталіцкіх імпрэзах.

Апошнія навіны