BE RU EN

«Драздоўскі» адказ Пуціна

  • 28.07.2017, 12:24

МЗС Расеі з 1 жніўня забараніў амбасадзе ЗША выкарыстоўваць лецішчы і складскія памяшканні.

Расея прыпыняе з 1 жніўня выкарыстанне пасольствам ЗША усіх складскіх памяшканняў на Дарожнай вуліцы ў Маскве і лецішчы ў Срэбным бары, паведамілі ТАСС у МЗС РФ.

У знешнепалітычным ведамстве дадалі, што Масква пакідае за сабой права ў парадку ўзаемнасці на іншыя абмежавальныя меры, якія могуць закрануць інтарэсы ЗША.

Акрамя таго ў МЗС Расеі заявілі, што агульная колькасць персаналу, занятага ў амерыканскіх дыпламатычных і консульскіх установах у РФ, скарачаецца да 455 чалавек. Калі ЗША ў аднабаковым парадку зноў скароцяць колькасць расейскіх дыпламатаў у ЗША, за гэтым рушыць услед гэткі ж адказ, падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве РФ.

Пра магчымасць канфіскацыі нерухомасці ў дыпламатаў ЗША ў Крамлі заявілі пасля прыняцця Кангрэсам ЗША закона пра новыя санкцыі супраць РФ.

Апошнія навіны