BE RU EN

Беларусы Бельгіі выказалі падзяку актывістам «Еўрапейскай Беларусі»

  • 28.07.2017, 12:17

У Бельгіі прайшоў флэшмоб у падтрымку беларускіх апазіцыянераў.

Беларусы Бельгіі выказалі падзяку за «мужнасць і сумленнасць» каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіму Вінярскага, актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Леаніду Кулакову, грамадскай актывістцы і рэжысёрцы Вользе Нікалайчык, а таксама кіраўніцы Берасцейскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Наталлі Папковай.

«Ад беларусаў Бельгіі, дзякуй! Дзякуй за мужнасць і сумленнасць. Ганарымся быць вашымі суайчыннікамі», - напісаў у «Фэйсбуку» актывіст Дзяніс Казакевіч, які пражывае ў Бельгіі.

Апошнія навіны