BE RU EN

Сіноптыкі: У суботу будзе да +26 градусаў

  • 28.07.2017, 11:49

Дажджы чакаюцца 29 ліпеня ў Беларусі.

Заўтра будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Па ўсходняй частцы Беларусі прагназуюцца працяглыя моцныя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах - ліўні.

Вецер будзе паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы дасягнуць 14 м/с, удзень месцамі - 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 20-26, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны