BE RU EN

Рух салідарнасці «Разам»: Не - манеўрам чужых войскаў на нашай зямлі!

  • 28.07.2017, 11:27

Каб беларусы не гінулі ў войнах, якія Расея вядзе ва ўсім свеце, Беларусь павінна быць незалежнай.

Такую заяву прыняў гарадскі сход руху салідарнасці «Разам», які быў прымеркаваны да 27-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Правядзенне сходу ў дзень 27 ліпеня, які яшчэ нядаўна святкаваўся як Дзень незалежнасці, абраны не выпадкова, кажа лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:

27 ліпеня - Дзень незалежнасці, які абсалютна незаконна скасаваў Лукашэнка. Незалежнасць любому народу дастаецца вельмі цяжка і беларускі народ не з'яўляецца выключэннем. Каб нашы людзі не гінулі ў войнах, якія Расея вядзе ва ўсім свеце, Беларусь павінна быць незалежнай.

Сход сябраў руху салідарнасці «Разам» таксама прыняў заяву з патрабаваннем вызваліць усіх палітвязняў, якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі. На сходзе былі абраны каардынатары руху па Менску.

Апошнія навіны