BE RU EN

У Беларусі ўпершыню знайшлі цалкам захаваныя «молаты Тора»

  • 28.07.2017, 10:33

Унікальную знаходку зрабілі студэнты гістфаку БДУ падчас экспедыцыі ў Віцебскую вобласць.

У Беларусі ўпершыню знайшлі цалкам захаваныя мужчынскія ўпрыгожанні вікінгаў - так званыя «молаты Тора». Унікальную знаходку зрабілі студэнты гістфаку БДУ падчас экспедыцыі ў археалагічным комплексе Кардон у Шумілінскім раёне (Віцебская вобласць).

Кіраўнік археалагічнай практыкі гістфаку БДУ Віталь Сідаровіч распавёў, што знойдзеныя тры «молаты Тора» былі вырабленыя прыкладна ў 9 - пачатку 10 стагоддзя ў Скандынавіі. Для гэтых упрыгожванняў выкарыстоўвалася жалеза.

Раней у Беларусі яшчэ не знаходзілі цалкам захаваныя ўпрыгожанні вікінгаў, адзначыў Віталь Сідаровіч.

Апошнія навіны