BE RU EN

Стамбул «паплыў» услед за Менскам

  • 28.07.2017, 10:18

Лівень з градам паралізаваў найбуйнейшы горад Турцыі.

Лівень і шквальны вецер абрынуліся на Стамбул у другой палове дня 27 ліпеня. Горад паралізаваны: затопленыя вуліцы і некалькі станцый метро, парушаны рух па тунэлі пад Басфорам. Першапачаткова паведамлялася пра двух пацярпелых ад стыхіі, аднак лічба павялічылася да дзесяці, паведамляе «Еўрарадыё».

Маштаб разбурэнняў уражвае: вырваныя і паваленыя дрэвы, 88 будынкаў без дахаў, перакулены вежавыя краны, абарваныя правады трамвайных ліній. У прыгарадзе Стамбула Сілівры пад ваду пайшлі ніжнія паверхі дамоў і сотні аўтамабіляў. Частка машын знесла цячэннем.

У раёне Кючукчэкмеджэ абрынуўся мінарэт. Аб пацярпелых не паведамляецца.

З абмежаваннямі працуюць аэрапорты Атацюрка і Сабіхі Гекчэн. 15 самалётаў праз непагадзь перанакіраваныя на запасныя аэрадромы. Раней паведамлялася, самалёт здзейсніў аварыйную пасадку ў Стамбуле, калі падчас урагану градам памерам з мячы для гольфа было разбітае шкло ў кабіне пілотаў.

Фота: www.turkiyegazetesi.com.tr
Фота: www.turkiyegazetesi.com.tr
Фота: www.turkiyegazetesi.com.tr
Фота: www.turkiyegazetesi.com.tr
Фота: www.turkiyegazetesi.com.tr

Апошнія навіны