BE RU EN

Уначы ў цэнтры Менска з'явіліся парашутысты і БТРы

  • 28.07.2017, 8:15

Жыхары сталіцы былі збянтэжаныя дзіўнымі паводзінамі вайскоўцаў у начным горадзе.

Увечары 27 ліпеня ў цэнтры Менска менчукі маглі назіраць за прызямленнем некалькіх парашутыстаў з гелікоптэра. Многія таксама былі збянтэжаныя з'яўленнем у сталіцы вайсковай тэхнікі. У Мінабароны расказалі, што адбываецца, і запрасілі ўсіх на свята 29 ліпеня, паведамляе tut.by.

"27 ліпеня з 21.00 на пляцоўцы перад Палацам спорту ў Менску прайшла трэніроўка паказальных выступленняў вайскоўцаў напярэдадні святкавання Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый (ССА)», - паведамілі ў ведамстве.

Самі ўрачыстасці пад адзінай назвай «Рыцары неба» пройдуць 29 ліпеня каля Палаца спорту. Міністэрства абароны запрашаюць на іх усіх ахвочых. Уваход вольны.

Апошнія навіны