BE RU EN

Экс-кіраўнік Міністра фінансаў РФ заявіў пра рост колькасці эканамічных пратэстаў у краіне

  • 27.07.2017, 20:47

Расейцы незадаволеныя эканамічнай сітуацыяй у краіне.

Былы кіраўнік Мінфіна Расеі, кіраўнік Цэнтра стратэгічных распрацовак Аляксей Кудрын у чацвер, 27 ліпеня, заявіў, што ў РФ павялічылася колькасць пратэстаў, звязаных з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі, паведамляе Reuters.

«Колькасць эканамічных пратэстаў, відавочна, павялічылася. Апошнія тры гады былі гадамі падзення эканомікі і зніжэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Вядома, гэта стварае глебу для эканамічных пратэстаў», - растлумачыў Кудрын.

Ён адзначыў, што ў Расеі ўзрасла колькасць праблемных прадпрыемстваў, праводзяцца шматлікія звальненні, ліквідуюцца банкі.

Апошнія навіны