BE RU EN

Жнівень у Беларусі пачнецца са спёкі

  • 27.07.2017, 20:36

З 30 ліпеня ў Беларусі ўсталюецца гарачае без ападкаў надвор'е.

У найбліжэйшыя пятніцу - суботу дзе-нідзе пройдуць дажджы, тэмпература паветра будзе ў межах 22 - 24 градусаў. А ўжо ў нядзелю надвор'е пачне фармаваць антыцыклон з цэнтрам над поўднем Украіны - на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца сонечныя цёплыя дні, такое надвор'е застанецца ў краіне і на наступным тыдні, паведамляе kp.by.

У аўторак, 1 жніўня, у паўднёвых раёнах Берасцейскай і Гомельскай абласцей прагназуюць 32 - 34 градусы і яснае неба, у іншых абласцях – больш прахалодна, да +27, з дажджамі і навальніцамі.

Апошнія навіны