BE RU EN

Моцны лівень у Менску пакінуў многія аўтамабілі без нумароў

  • 27.07.2017, 20:08

Аўтамабілісты, якія згубілі свае нумары, маюць шанец знайсці іх у аддзяленні міліцыі.

Аўтамабілісты, якія згубілі свае нумары падчас аўторкавай залевы, маюць шанец знайсці іх у аддзяленні міліцыі, паведамілі «Интерфаксу» ў ГУУС Менгарвыканкама ў чацвер.

Між іншым, у аддзяленні Заводскага РУУС Менска знаходзяцца больш за 15 згубленых аўтамабільных рэгістрацыйных знакаў.

«У аператыўна-дзяжурнай службе Заводскага РУУС г. Менска цяпер знаходзяцца такія знакі, чые ўладальнікі дагэтуль не знойдзены», - паінфармавалі праваахоўнікі.

«Просьба ўважліва прыгледзецца да фотавыяў - калі вы знайшлі свой нумар, тэлефануйце па тэлефонах у аператыўна-дзяжурную службу Заводскага РУУС:

- гарадскі: 8 (017) 340-02-02

- мабільны: +375 (29) 356-02-10 », - адзначылі ў сталічнай міліцыі.

Апошнія навіны