BE RU EN

Герасіменя, паўтарыўшы рэкорд Еўропы, здабыла бронзу ЧС

  • 27.07.2017, 19:35

Беларуская плыўчыха заняла трэцяе месца на дыстанцыі 50 метраў на спіне.

Беларуска Аляксандра Герасіменя, паўтарыўшы рэкорд Еўропы, заваявала бронзу чэмпіянату свету ў плаванні на дыстанцыі 50 метраў на спіне, паведамляе «Прессбол».

Спаборніцтвы праходзяць у Будапешце.

Наша суайчынніца заняла трэцяе месца з вынікам 27,23 (рэкорд Беларусі). Золата здабыла бразільянка Эцьен Медэйрос (27,14), а срэбра выйграла кітаянка Фу Юань Хюі - 27,15.

Апошнія навіны