BE RU EN

У ЗША журналіст узяў інтэрв'ю ў кулера з вадой

  • 27.07.2017, 19:15

Сюжэт выклікаў супярэчлівыя водгукі гледачоў тэлеканала.

Амерыканскі журналіст Стэн Верэт, які працуе на тэлеканале ESPN, узяў інтэрв'ю ў кулера з вадой. Мужчына пацікавіўся ў машыны, што яна адчувае, калі спартоўцы зганялі на ёй свой гнеў пасля няўдач. Відэа кур'ёзнай гутаркі было апублікавана ў Twitter.

У інтэрв'ю ад імя кулера гучаў закадравы голас. Незвычайная задумка атрымала даволі супярэчлівыя водгукі ад гледачоў тэлеканала. Адзін з іх, убачыўшы сюжэт, заявіў, што рэйтынгі ESPN падаюць неапраўдана.

"Яны зараз на поўным сур'ёзе бяруць інтэрв'ю ў кулера. Я, хоць забіце, не разумею, чаму рэйтынгі ESPN падаюць", - заявіў карыстальнік з нікам Asif Patel.

Апошнія навіны