BE RU EN

Зух у Драгічынскім раёне разагнаўся амаль да 200 км/г

  • 27.07.2017, 18:16

Сёлета новы антырэкорд.

Зух у Драгічынскім раёне разагнаўся амаль да 200 км/г, паведамілі БелТА ў ДАІ Берасцейскай вобласці.

Зуха 23 ліпеня зафіксавала камера на 503-м км аўтадарогі М10 Кобрын - Гомель. Кіроўца аўтамабіля "Мэрсэдэс" разагнаўся да 189 км/г у месцы, дзе максімальная дазволеная хуткасць - 90 км/г.

У дачыненні да яго быў складзены адміністрацыйны матэрыял паводле ч.3 арт.18.13 (перавышэнне хуткасці руху) КоАП. За гэткае парушэнне прадугледжаны штраф ад 3 да 10 базавых велічынь (1 БВ - Br23).

Кіроўца атрымаў мінімальнае спагнанне, бо прызнаў віну. У ДАІ адзначылі, што сёлета гэта новы антырэкорд для Берасцейскай вобласці ў перавышэнні хуткасці. Не так даўно самай вялікай зафіксаванай хуткасцю было 186 км/г.

Апошнія навіны