BE RU EN

Мадура ўзнагародзіў вайскоўцаў туалетнай паперай

  • 27.07.2017, 16:39

Венесуэльскі дыктатар наважыў адзначыць заслугі сваіх падначаленых.

Фотаздымкі з цырымоніі заахвочвання венесуэльскіх вайскоўцаў, якія праявілі сябе падчас падаўлення масавых антыўрадавых пратэстаў, з'явіліся ў твітэры апазіцыйнага палітыка Энрыке Капрылеса 23 ліпеня. Намеснік галоўнага рэдактара «Новой газеты» Сяргей Сакалоў, аўтар рэпартажаў аб жорсткім крызісе, у які Венесуэлу загнала эканамічная палітыка ўласных уладаў, тлумачыць, чаму так цяпер і выглядае клопат аб грамадзянах у «краіне перамогшага Глаз’ева».

- Гэта не смешна. Гэта - клопат аб грамадзянах. Грамадзяне, якія жывуць ва ўмовах пераможнай баліварыянскай рэвалюцыі, не маюць патрэбы амаль ні ў чым. Акрамя: ежы, электрычнасці, вады і туалетнай паперы, аднятых на загад Вашынгтона ў жыхароў Венесуэлы.

Па туалетную паперу, якую прадаюць па спісах, складзеных адмысловымі камітэтамі размеркавання прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці, стаяць гіганцкія чэргі. На чалавека - не больш пакавання. І гэта ў Каракасе. Правінцыйным жыхарам даводзіцца складаней, бо ў сталіцы іх не атавараць.

Склалася стыхійным чынам нават цэлае кам'юніці хатніх гаспадынь, якія збіраюцца на мяжы з суседняй Калумбіяй і дзесьці раз на месяц ладзяць прарыў на сумежную тэрыторыю - па туалетную паперу.

Калумбійскія памежнікі заплюшчваюць на гэта вочы і не чапаюць жанчын, апранутых у белыя футболкі - сімвал чысціні намераў і таварнай патрэбы.

І, вядома, былы прэзідэнт Венесуэлы Чавес і цяперашні Мадура ў гэтым абсалютна не вінаватыя. Кожны венесуэлец ведае, што гэта інтрыгі ЗША, якія ўжо шмат гадоў спрабуюць паставіць краіну на калені, уводзячы разнастайныя санкцыі.

Апошнія навіны