BE RU EN

За паўгода Следчы камітэт «зарабіў» амаль $38 мільёнаў

  • 27.07.2017, 16:22

СК падвёў вынікі працы за першыя шэсць месяцаў 2017 года.

Было агучана некалькі фактаў. Напрыклад, у першым паўгоддзі расследаванне больш за палову крымінальных спраў (а менавіта 51,7%) было скончанае цягам аднаго месяца, паведамляе «Еўрарадыё».

Пракуроры вярнулі для дадатковага расследавання 1,2% спраў, а суды знайшлі парушэнні ў працы следчых толькі ў 0,6% спраў. На думку старшыні СК Івана Наскевіча, гэта няшмат.

А вось сума, якую Следчы камітэт «зарабіў» за 6 месяцаў, уражвае. Гэта блізу 74 млн рублёў - $37,9 млн. Менавіта столькі людзі, якія знаходзяцца пад следствам, вярнулі дзяржаве ў якасці кампенсацыі за прычыненую шкоду.

Апошнія навіны