BE RU EN

У Каменным Логу ўтварылася вялізная чарга з фур і легкавых аўто

  • 27.07.2017, 16:10

Затор узнік праз кампутарны збой на літоўскім баку.

У літоўскім пункце пропуску "Мядзінінкай" адбыўся збой праграмнага забеспячэння. З 10 гадзін раніцы 27 ліпеня літоўцы праводзяць мытнае афармленне транспартных сродкаў як на ўезд, так і на выезд у ручным рэжыме.

Паводле стану на 16:10 з беларускага боку мяжы - на самым папулярным пункце пропуску "Каменны Лог" - утварылася чарга з 40 легкавых і 230 фур, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Памежнікі просяць грамадзян Беларусі ўлічыць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у Літву.

Апошнія навіны