BE RU EN

Кожны чацвёрты пенсіянер вымушаны працаваць

  • 27.07.2017, 15:32

У Беларусі 22 пенсіянеры працуюць ва ўзросце вышэй за 90 гадоў.

Амаль 643 тысячы беларусаў, якія атрымліваюць працоўныя пенсіі, прадаўжаюць працаваць. Пра гэта паведамілі tut.by ў Мінпрацы. У статыстыцы не ўлічваюцца беларусы, якія атрымліваюць сацыяльныя пенсіі, а таксама вайскоўцы.

У Мінпрацы адзначаюць, што на пенсіі прадаўжае працаваць кожны чацвёрты беларус.

Паводле звестак на 1 траўня, жанчыны часцей выходзяць на працу на пенсіі, чым мужчыны - 439,9 тысячы супраць амаль 203 тысяч.

У краіне налічваюцца 22 работнікі, старэйшыя за 90 гадоў. Больш за ўсё іх пражывае ў Менску - 15 чалавек. А ў Берасцейскай і Магілёўскай абласцях - ніводнага.

КРЫНІЦА: TUT.BY

Апошнія навіны