BE RU EN

Еўра даражэе чацвёрты дзень запар

  • 27.07.2017, 14:02

Беларускі рубель чацвёртыя таргі запар здае да еўра.

На валютных таргах 27 ліпеня курс еўра вырас на 0,01 рубля (0,44%) і склаў 2,2771 рубля. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Курс даляра знізіўся на 0,0075 рубля (0,38%) да 1,943 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0016 рубля (0,49%) і склаў 3,2703 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны