BE RU EN

Cтала вядома, дзе беларусы працуюць за «дзякуй»

  • 27.07.2017, 12:29

Колькі арганізацыяў і якія сумы запазычылі ў крэдытах і пазыках на выплату заробку.

Запазычанасць арганізацыяў у крэдытах і пазыках на выплату заробку на 1 траўня склала 156,7 мільёна рублёў, паведамляе tut.by са спасылкай на Нацбанк. Гэтая сума роўная 7,1% ад налічанага за месяц фонду заробку. Для параўнання: на 1 красавіка запазычанасць складала 165,8 мільёна рублёў.

Найбольш высокая ўдзельная вага запазычанасці склалася ў арганізацыях Мінбудархітэктуры (76,9% ад налічанага фонду заробку), Мінпрама (10,5%), канцэрнаў "Беллегпрам" (39,1%) і "Беллеспаперапрам" (15%).

Гэтыя арганізацыі апынуліся ў ліку тых, якія летась дапускалі пратэрмінаваную запазычанасць у заробку.

Адзначым, што інфармацыю пра пратэрмінаваную запазычанасць прадпрыемстваў у заробку Белстат апошні раз апублікаваў у траўні летась.

Нагадаем, летась прадпрыемствам-даўжнікам у заробку забаранілі браць на працу замежнікаў.

Апошнія навіны