BE RU EN

Пуцін падпісаў закон пра аб'яднаную групоўку войскаў Арменіі і РФ

  • 27.07.2017, 10:18

Мэта стварэння групоўкі – забеспячэнне «ваеннай бяспекі» ў Каўказскім рэгіёне.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон пра аб'яднанне расейскіх і армянскіх войскаў. Адпаведны дакумент размешчаны на партале прававой інфармацыі РФ.

Рада Федэрацыі 19 ліпеня ратыфікавала пагадненне пра Аб'яднаную групоўку войскаў узброеных сілаў Расеі і Арменіі. Згодна з тлумачальнай запіскай, мэта стварэння групоўкі – забеспячэнне ваеннай бяспекі ў Каўказскім рэгіёне. Адказнымі за рэалізацыю пагаднення з'яўляюцца міністэрствы абароны Расеі і Арменіі.

Сярод іншага, Аб'яднаная групоўка войскаў павінна будзе прыкрываць сухапутную частку мяжы Расеі і Арменіі і абараняць межы ў паветранай прасторы. У тым ліку краіны дамовіліся пра стварэнне супольнай сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА).

Пагадненне заключаецца на тэрмін да пяці гадоў i аўтаматычна прадаўжаецца на наступныя «пяцігадовыя перыяды», калі ні адзін з бакоў за паўгода да заканчэння дамовы не накіруе адпаведную заяву, удакладнілі ў Радзе Федэрацыі.

Уладзімір Пуцін ухваліў пагадненне з Арменіяй пра Аб'яднаную групоўку ваенных сілаў у лістападзе 2016 года.

Апошнія навіны