BE RU EN

Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі набывае пазалочаную мэблю

  • 27.07.2017, 10:13

Чыноўнікі хочуць сядзець за велізарнымі сталамі з каштоўных ліставых пародаў дрэва.

Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі абвесціла тэндар на набыццё шыкоўнай мэблі. Чыноўнікам патрэбныя шыкоўныя сталы «колеру чарэшні з залачэннем» з цвёрдых ліставых пародаў дрэва памерам 4,8х2 метры.

На падабенства шыкоўных сталоў кіраўніцтва справамі таксама набывае сценкі з такога самага дрэва. Кошт набыткаў, якія робяцца за грошы падаткаплацельнікаў, не выдаецца.

Апошнія навіны