BE RU EN

Амаль 50 тысячаў беларусаў сказалі «гуд бай» луканоміцы

  • 27.07.2017, 9:21

Афіцыйная статыстыка не можа адказаць, куды падзелася насельніцтва цэлага райцэнтра.

Пра гэта сведчаць звесткі Белстата «Аб занятасці насельніцтва ў чэрвені 2017 г.».

Як гаворыцца ў апублікаваным учора дакуменце, у эканоміцы Беларусі ў чэрвені 2017 г. было занята 4344,8 тыс. чалавек.

Разам з тым, калі паглядзець на звесткі, апублікаваныя год таму, то тады ў эканоміцы краіны было занята 4 391,1 тыс. чалавек. Гэта значыць на 46,3 тысячы чалавек больш, піша thinktanks.by.

Разам з тым, паводле звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2017 года склала 34,2 тыс. чалавек. А ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня 2017 года склаў 0,8% ад колькасці працоўнай сілы.

Год таму карціна была іншая: колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 47,2 тыс. чалавек, а ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя быў 1,1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

То-бок і занятых людзей у эканоміцы менш стала, і беспрацоўе скарацілася. Паводле звестак Белстата, за год насельніцтва Беларусі скарацілася на 4,5 тысячы чалавек. Куды дзелася яшчэ больш за 40 тысячаў? Напрошваюцца два асноўныя варыянты: сышлі на пенсію або з'ехалі за мяжу.

Апошнія навіны