BE RU EN

Валер Карбалевіч: Для змены ўлады ў Беларусі трэба сто тысячаў чалавек, якія не разыходзяцца

  • 27.07.2017, 12:44

Сацыяльны выбух у Беларусі можа адбыцца ў любы момант.

Беларусі неабходныя свабодныя выбары прэзідэнта і парламента. Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу прыняла адпаведную заяву, у якой патрабуе ад уладаў неадкладна правесці новыя выбары пад міжнародным кантролем.

БНК: нязменнасць дзейнай улады завяла краіну ў тупік

Інтэлектуальны патэнцыял усёй вертыкалі на чале з Лукашэнкам далёка адстаў ад узроўню грамадства. Толькі як можна правесці свабодныя выбары ў беларускіх варунках? Гістарычны досвед паказвае, што такія змены магчымыя пры масавых народных пратэстах.

«Трэба, каб на вуліцы стаяў вялізны натоўп, дзесьці сто тысячаў чалавек, і каб гэты натоўп не разыходзіўся, людзі патрабавалі, стаялі і гатовыя былі змагацца за гэтыя выбары», – заявіў «Белсату» палітолаг Валер Карбалевіч.

Сацыяльны выбух можа адбыцца ў любы момант

Эксперты падкрэсліваюць, што сацыяльныя выбухі рэдка калі можна спрагназаваць – так было вясной сёлета, калі беларусы масава выходзілі ва ўсёй краіне і дамагліся адтэрміноўкі дэкрэта № 3.

Тым часам Беларускі нацыянальны кангрэс прызначыў блізкую акцыю пратэсту ўжо 8-га верасня. Маніфестацыя супраць правядзення расейскіх ваенных вучэнняў пройдзе на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 18 гадзіне.

Апошнія навіны