BE RU EN

Беларус забіў пераможны для «Астаны» гол у матчы ЛЧ супраць «Легіі»

  • 26.07.2017, 21:02

Іван Маеўскі дапамог «Астане» перамагчы варшаўскую «Легію».

Беларускі паўабаронца Іван Маеўскі забіў пераможны для «Астаны» гол у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Легіі» - 3:1, паведамляе «Прессбол».

Гэта была першая гульня 3-га кваліфікацыйнага этапу турніру. Маеўскі, як і беларускі абаронца Ігар Шытаў, правёў усю сустрэчу.

Сустрэча ў адказ пройдзе 2 жніўня.

Апошнія навіны