BE RU EN

Фотафакт: на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску праваліўся асфальт

  • 26.07.2017, 18:56

Асфальт праваліўся акурат пад аўтамабілем.

На вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску частка асфальту правалілася пад зямлю. Са слоў рабочых, якія цяпер працуюць на месцы здарэння, асфальт абваліўся пад аўтамабілем, паведамляе «Еўрарадыё».

ФОТА: EURORADIO.BY

Адбылося гэта праз тое, што дажджамі вымыла грунт з-пад праезнай часткі вуліцы. У выніку пад дарогай утварылася пустэча. Дзірка ў дарозе невялікага памеру, прыкладна метр на метр, таму аўтамабільны рух не спынялі. Аўтамабіль, пад якім праваліўся асфальт, ужо выцягнулі, і на месцы здарэння яго не відаць.

ФОТА: EURORADIO.BY
ФОТА: EURORADIO.BY

Апошнія навіны