BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +29 градусаў

  • 26.07.2017, 18:43

У асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца 27 ліпеня ў Беларусі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уночы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Вецер уночы будзе слабым, удзень паўднёвы 4-9 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 23-29 градусаў.

Апошнія навіны