BE RU EN

У Беларусі здымуць фільм пра гульцоў у World of Tanks

  • 26.07.2017, 17:38

Cюжэт фільма прысвечаны камандзе геймераў.

Сёння на «Беларусьфільме» пачаліся здымкі ігравога фільма пра геймераў World of Tanks. Пра гэта паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны».

Рэжысёр стужкі Ігар Чацверыкоў здыме дзіцячы ігравы фільм пад назвай «Скачок саламандры». Галоўнымі героямі стане каманда гульцоў у World of Tanks, чыя мара - стаць найлепшымі, і патрапіць на міжнародныя спаборніцтвы. Гэта будзе прыгодніцкая гісторыя, дзе акцэнт пастаўлены не на кампутарныя, а рэальныя прыгоды. «Нашая мэта - зрабіць такое кіно, каб падлеткам было цікава, каб яны самі прыйшлі на гэты фільм», - падзяліўся рэжысёр.

Ролі гульцоў выканаюць падлеткі. У якасці старэйшых таварышаў выступяць акторы Сяргей Чакерэс, Валянціна Гарцуева, Канстанцін Міхаленка і Аляксандра Аўчыннікава. Здымкі пройдуць у Менску і адным з раённых цэнтраў.

Апошнія навіны