BE RU EN

Прадпрыемствы восьмы месяц актыўна скарачаюць працаўнікоў

  • 26.07.2017, 16:58

Больш за ўсё ў чэрвені звольнілі, чым нанялі працаўнікоў са сферы адукацыі.

Прадпрыемствы працягваюць актыўна звальняць работнікаў, чым наймаць новых. У чэрвені арганізацыі, паводле афіцыйнай статыстыкі, прынялі на працу 57 тысяч чалавек, а «сышлі» - на 4,1 тысячы ці 6,8% больш, піша tut.by.

Больш за ўсё сышлі ў мінус у адукацыі, дзе ў чэрвені звольнілі на 40,4% больш, чым узялі новых супрацоўнікаў. Прадпрыемствы, якія выконваюць адміністрацыйныя і дапаможныя паслугі, звольнілі на 31,8% больш работнікаў, чым прынялі, а кампаніі, якія займаюцца фінансавай і страхавой дзейнасцю, - на 29,1% больш звольнілі.

Затое больш актыўна бралі на працу, чым звальнялі, у такіх сферах, як ахова здароўя і сацыяльныя паслугі (4,4%), сельская, лясная і рыбная гаспадарка (+10,6%), прамысловасць (8%), паслугі часовага пражывання і харчавання (+38,9%) ды іншых.

Прадпрыемствы больш звальняюць, чым бяруць на працу, ужо восьмы месяц запар.

Апошнім разам арганізацыі больш актыўна працаўладкоўвалі, чым звальнялі, у кастрычніку мінулага года.

Нагадаем, за 2016 год прадпрыемствы звольнілі амаль 719,5 тысячы чалавек, а ўзялі - на 108,1 тысячы менш.

Апошнія навіны