BE RU EN

Дырэктар салігорскага прадпрыемства набраў крэдытаў і схаваўся за мяжой

  • 26.07.2017, 14:51

СК абвясціла пазычальніка ў міжнародны вышук.

Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта паводле матэрыялаў міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў пачаў крымінальную справу ў дачыненні да службовай асобы, які абвінавачваецца ў наўмысным банкруцтве падкантрольнай камерцыйнай арганізацыі. Цяпер месцазнаходжання абвінавачанага высвятляецца. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук, перадае БелТА.

Паводле звестак следства, мужчына ў ролі дырэктара і акцыянера прыватнага прадпрыемства, каб не сплачваць крэдыторскую запазычанасць, наўмысна зрабіў фірму неплатаздольнай. Не жадаючы плаціць, ён адчужаў маёмасць узначаленага ім прадпрыемства - укладаў на свядома нявыгадных умовах кантракту куплі-продажу з падкантрольнымі юрыдычнымі асобамі.

Збываючы актывы (абсталяванне, станкі ды іншую маёмасць), кіраўнік тым самым павялічыў неплатаздольнасць фірмы на агульную суму Br95 тысяч. У выніку такіх дзеянняў прадпрыемства было прызнанае банкрутам, крэдыторам былі прычыненыя страты на вельмі вялікую суму.

У крымінальнай справе збіраецца довадная база, у тым ліку праводзяцца ператрусы, дапытваюцца сведкі, прызначаныя экспэртызы фінансава-эканамічнай дзейнасці. Следства распачало захады для канфіскацыі часткі адчужаных актываў на суму больш як Br100 тысяч.

Апошнія навіны