BE RU EN

Відэафакт: Пасля залевы на вуліцы Менска выйшлі палівальныя машыны

  • 26.07.2017, 10:30

Яскравы прыклад выкідання на вецер бюджэтных грошай.

Пасля наймацнейшай залевы напярэдадні вечарам, падчас якой у Менску выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў, роўна а 4 раніцы на сталічныя вуліцы выйшла палівальная тэхніка, піша belaruspartisan.org.

Факт бязглуздага расходавання сталічнымі ўладамі грошай падаткаплатнікаў зафіксаваў карыстальнік Фэйсбука Dima Stanuta. Думаем, калі б улады рабілі перад грамадзянамі справаздачу, на што выдаткоўваюцца бюджэтныя грошы, такога б не адбылося.

Апошнія навіны