BE RU EN

Уборка збожжавых у Беларусі зацягнецца

  • 26.07.2017, 9:37

Пытанне - наколькі.

Паспяванне яравых культур у рэгіёнах рэспублікі будзе не дружнае, расцягнутае ў часе, што прывядзе да падаўжэння працягласці ўборкі збожжавых і зернебабовых, піша Agriculture.by.

Паводле аператыўных звестак Мінсельгасхарча, на 25 ліпеня ў Беларусі ўбрана 2,85% пасяўных плошчаў збожжавых і зернебабовых культур пры сярэдняй ураджайнасці 31,2 цэнтнера з гектара, намалочана 200,6 тысячы тон збожжа. Гэта прыкметна менш за леташні перыяд - тады на аналагічную дату было ўбрана 15,3% пасяўных плошчаў і намалочана 1133 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,5 ц/га.

Да масавай уборкі сёлета прыступілі толькі Гомельская (10,2% убраных плошчаў) і Берасцейская (6,05%) вобласці. Віцебская і Магілёўская вобласці не пачалі ўборку зусім. Тэхнічная магчымасць наяўнай у распараджэнні сельскагаспадарчых арганізацый збожжаўборачнай тэхнікі дазваляе пры максімальнай выпрацоўцы на кожную адзінку закончыць уборачную кампанію за 17-25 дзён у залежнасці ад рэгіёна, распавялі ў НПЦ НАН земляробства Беларусі.

Апошнія навіны