BE RU EN

Менск затапіла вечаровымі залевамі

  • 25.07.2017, 22:03

Проліўні будуць працягвацца і ўночы.

У Менск навальніца прыйшла пад 18.00. Некаторыя вуліцы падтопленыя - на вуліцы Магілёўскай вада на праезнай частцы даходзіла да колавых арак: самаходы прыціскаюцца да ўзбочын і баяцца ехаць далей. Аднак у МНС адзначылі, што няштатных сітуацый пакуль не зафіксавана, перадае tut.by.

Аналагічная сітуацыя і на Лагойскім тракце.

Проліўні будуць працягвацца і ўночы, навальнічнае становішча захоўваецца. Аранжавы ўзровень небяспекі праз навальніцы і шквалісты вецер абвешчаны ў Беларусі і 26 ліпеня.

Нагадаем, Берасце таксама падтапіла праз моцны дождж. Тады на места абрынулася больш за траціну дэкаднай нормы ападкаў.

Таксама пад навалу трапілі іншыя гарады вобласці. Як паведамляюць відавочцы, праз залеву і дрэнную бачнасць кіроўцы на трасе М1 пад Баранавічамі вымушаныя былі спыняцца на ўзбочыне.

Практычна аналагічная сітуацыя і ў іншым месце рэгіёну - Баранавічах.

Апошнія навіны