BE RU EN

Беларуская біятланістка можа пачаць выступаць за Украіну

  • 25.07.2017, 21:44

Дар'я Блашка можа змяніць спартовае грамадзянства.

Як стала вядома Tribuna.com, беларуская біятланістка Дар'я Блашка можа змяніць спартовае грамадзянства. Гэтую інфармацыю пацвердзілі адразу дзве крыніцы. Зрэшты, гэтае пытанне яшчэ не вызначанае канчаткова.

21-гадовая ўраджэнка Наваполацка з'яўляецца двухразовай чэмпіёнкай свету сярод юніёраў і ўладальніцай юніёрскага Кубка IBU. Таксама Блашка выступае за каманду Беларусі на этапах Кубка свету.

Адзначым, у прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлону заявілі, што не маюць такой інфармацыі.

Апошнія навіны