BE RU EN

Брытанскі знішчальнік быў узняты ў паветра праз самалёты РФ

  • 25.07.2017, 21:36

Знішчальнік узляцеў з румынскай авіябазы ў Канстанце на ўзбярэжжы Чорнага мора.

Знішчальнік Typhoon Каралеўскага вайскова-паветранага флоту, які базуецца ў Румыніі, быў узняты ў неба ў адказ на з'яўленне расейскіх бамбавікоў побач з авіяпрасторай NATO над Чорным морам. Аб гэтым паведамляецца на сайце паветраных сіл Вялікабрытаніі, піша liga.net.

Адзначаецца, што знішчальнік узляцеў з румынскай авіябазы ў Канстанце на ўзбярэжжы Чорнага мора.

Стратэгічныя бамбавікі TU-22 Backfire паветраных сілаў РФ рухаліся на поўдзень побач з паветранай прасторай NATO.

Учора, 24 ліпеня самалёт-выведнік ВПС ЗША RC-135W і самалёт NATO далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання E-3CF AWACS г ажыццявілі палёты на мяжы Расеі ды Польшчы.

Апошнія навіны