Скандальны амерыканскі блогер ажаніўся з беларускай
- 25.07.2017, 21:32
Маладыя спраўлялі вяселле ў беларускіх нацыянальных строях.
Скандальна вядомы блогер і грамадскі актывіст Джэк Пасобец ажаніўся з ураджэнкай Івацэвічаў Таццянай Горбач, піша tut.by.
«Не магу паверыць, што пасля ўсіх гэтых гадоў нарэшце надышоў гэты вялікі дзень. Я ўвесь на нервах, але пры гэтым я самы шчаслівы хлопец ва ўсім свеце», - напісаў Пасобец у сваім твітэры.
Маладыя бралі шлюб у праваслаўнай царкве, яны былі адзетыя ў беларускія нацыянальныя строі.
У сваім твітэры Джэк Пасобец выклаў фатаграфію з выявай беларускай валюты і звярнуў увагу, што на адной з купюр намаляваныя Біблія і крыж.
33-гадовы Пасобец стаў скандальна вядомы падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.