BE RU EN

Відэагіт: бегемот выпадкова зайшоў на аўтазапраўку

  • 25.07.2017, 19:54

Жывёліна прайшла па тэрыторыі аўтазаправачнай станцыі, а потым заснула на лужку.

Цікаўны бегемот зайшоў на аўтазаправачную станцыю ў адным невялікім горадзе Сэнт-Люсія на паўночным усходзе ПАР.

Відэа з'яўлення на АЗС незвычайнага наведвальніка было знятае адным з наведвальнікаў, паведамляе Daily Mail.

Інэс Міні заехаў на станцыю, каб купіць сабе ежы і ахаладжальных напояў, і апынуўся адзіным з усіх наведвальнікаў і супрацоўнікаў, хто не паспрабаваў схавацца пры выглядзе бегемота.

Мужчыну ўдалося зняць, як гіпапатам павольна прайшоў праз тэрыторыю АЗС і пайшоў далей галоўнай вуліцай горада. Затым жывёла размясцілася на адным з лужкоў, каб папасвіцца.

Апошнія навіны