BE RU EN

Гульцы БАТЭ пастрыгліся налыса пасля перамогі над «Алашкертам»

  • 25.07.2017, 19:21

Футбалісты змянілі імідж пасля выхаду ў трэці кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў.

Гульцы БАТЭ галкіпер Дзяніс Шчарбіцкі і нападнік Мікалай Сігневіч змянілі імідж пасля выхаду ў трэці кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў.

Футбалісты далі зарок на выпадак перамогі ў Ерэване ў матчы з «Алашкертам» (3:1), паведамляе «Прессбол».

Сёння ў рамках 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з чэшскай «Славіяй». Матч пачнецца а 20:00 паводле менскага часу.

Апошнія навіны