BE RU EN

У Беларусі рыхтуюць новыя паборы з грамадзянаў?

  • 25.07.2017, 18:12

Прадпрыемства Магілёва вылічвае з працоўных грошы на «добраўпарадкаванне горада».

Прадпрыемства «Магілёўская фабрыка марозіва» прымушае працоўных пісаць заявы, каб тыя аддавалі частку заробку «на добраўпарадкаванне гарадскіх тэрыторый, будаўніцтва і рэканструкцыю аб'ектаў Магілёва».

Фота такой заявы апублікаванае ў групе ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Заявы працоўныя пішуць на імя дырэктара «Магілёўскай фабрыкі марозіва» Бандарчук Т.А.

Фото: vk.com

Апошнія навіны