BE RU EN

Сяргей Крывец перайшоў у польскую «Арку»

  • 25.07.2017, 17:35

Беларускі паўабаронца Сяргей Крывец перайшоў у польскі клуб «Арка» з Гдыні.

Кантракт падпісаны тэрмінам на 1 год з опцыяй падаўжэння, паведамляе «Трыбуна».

У мінулым сезоне Крывец выступаў у «Вісле», правёў 23 матчы ў чэмпіянаце Польшчы, забіў 2 мячы.

У сезоне-2016/17 «Арка» заняла ў чэмпіянаце 13-е месца, стала ўладальніцай Кубка Польшчы. У гэтым сезоне новы клуб Крыўца згуляе ў Лізе Еўропы з 3-га кваліфікацыйнага раўнду.

Апошнія навіны