BE RU EN

Як расейцы скралі свае нацыянальныя сімвалы

  • 25.07.2017, 17:13

Большасць расейскіх знакаў з'яўляюцца шчырым плагіятам.

Большасць людзей пры слове «Расея» адразу ўяўляюць сабе матрошку, гарэлку, самавар, валёнкі ды іншыя рэчы, якія даўно сталі сімваламі гэтай краіны. У рубрыцы «Міфы гісторыі» мы наважылі нагадаць вам, што большасць расейскіх знакаў з'яўляецца шчырым плагіятам, якія расейцы нахабна запазычылі ў суседзяў, піша сайт тэлеканала Ictv.ua.

Гарэлка

Расейцы сцвярджаюць, маўляў, гарэлку першымі стварылі менавіта яны, нібыта ў XV стагоддзі падчас уладарання Івана Жахлівага. Такія заявы - шчырая лухта! У той час Масковія ўваходзіла ў Залатую Арду і была... мусульманскай дзяржавай. А іслам, нагадаем, забараняе ўжываць алкаголь. Напраўду гарэлка родам з Польшчы. Першая згадка пра гарэлку, польскую «вудку», датуецца 1405-м годам у судовых актах Сандамірскага ваяводства.

Матрошка

Першую расейскую матрошку мастак Сяргей Малюцін вырабіў у канцы XIX стагоддзя. Ён стварыў яе паводле вобразу японскай цацкі - фігуркі будысцкага мудраца Фукурама, у якой знаходзяцца яшчэ 5 лялек, укладзеных адна ў адну. Дарэчы, назва «матрошка» паходзіць ад імя Матрона. На пачатку 20 стагоддзя ў Расеі «матрошкамі» называлі жанчын, якія працавалі нянькамі і выхоўвалі чужых дзяцей.

Самавар

Кажуць, самавар - расейскае вынаходства. Нічога такога! Першы прататып самавара з'явіўся ў Кітаі яшчэ 3000 гадоў таму. У Расею ж самавары ўпершыню былі завезеныя з Каўказа толькі ў XVIII стагоддзі. Тады ў расейцаў і ўзнікла традыцыя чаявання. А вось радзімай абаранкаў з'яўляецца беларускі горад Смаргонь. Яны выкарыстоўваліся як харч для выхаванцаў мясцовай акадэміі. Не варта ўважаць і пельмені за нацыянальную страву расейцаў. У перакладзе з удмурцкай мовы «пельмень» азначае хлебнае вуха.

Апошнія навіны