BE RU EN

Карыстальнікаў Сеціва ўзрушыла фота гіганцкага смаўжа

  • 25.07.2017, 17:04

Здымак незвычайнай істоты сабраў больш за 120 тысяч упадабанняў.

Карыстальніца Twitter з мянушкай Madds апублікавала на сваёй старонцы здымак гіганцкага афрыканскага смаўжа, які праз свае вялізныя памеры нават не змог змясціцца ў яе на далоні. Фота сабрала за два дні больш за 120 тысяч упадабанняў і звыш 40 тысяч перадрукаў.

Афрыканскі смоўж або Ахаціна гіганцкая - наземны бруханогі малюск, які належыць да класа лёгачных смаўжоў. Смоўж з'яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых раслін, асабліва цукровага трыснягу.

Апошнія навіны